Арка Януса
Выгляд
Славутасць | |
Арка Януса | |
---|---|
41°53′22″ пн. ш. 12°28′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арка Януса (італ.: Arco di Giano, лац.: Ianus Quirinus) — антычны будынак у Рыме.
У антычным Рыме 16-мятровы будынак размяшчаўся ў паўночным канцы Бычынага форума ў раёне Велабр. Спачатку меркавалася, што арка была пабудавана ў IV стагоддзі ў гонар імператара Канстанціна. Магчыма, што арка стаяла на скрыжаванні дарог.
Арка была ўпрыгожана споліямі, у 12 нішах стаялі статуі. У Сярэднявеччы арка з’яўлялася часткай крэпасці сям’і Франджыпані (італ.: Frangipani). У 1830 годзе крэпасць была разбурана і арка прыняла ранейшы выгляд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ranuccio Bianchi Bandinelli e Mario Torelli, L’arte dell’antichità classica, Etruria-Roma, Utet, Torino 1976.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арка Януса